Культура

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Чакаканне — ці не галоўнае яно на Зямлі? І ў самыя цяжкія часы жывуць чаканнем лепшай долі. Крочыць чалавек па жыцці, працуе, уяўляе, думае  і чакае. Мо лепшую долю, а мо новае жыццё альбо блізкую душу? І лепшую долю для сябе і Радзімы.

Калядныя святы, напярэдадні якіх адкрылася выстава  «Чаканне» у Арт-цэнтры Марка Шагала, таксама пра чаканне. Святы ж пачынаюцца ў дзень, калі ноч і цемра ідуць на скон, і жыццё, пастаяўшы на месцы, пачынае  крочыць на вясну.

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Алена Гурына. Акварэль, 2022 год

Традыцыйна Калядныя святы і Новы год — час спадзяванняў на цуда, на добрыя падзеі і шчаслівыя дні.

Тэму выставы ў мастацкім цэнтры прыдумала і распрацавала Алена Ге — мастацтвазнаўца і спецыяліст установы. Яна так напісала ў анатацыі:

«Чаканне — адзін з самых распаўсюджаных станаў у жыцці кожнага чалавека. Чаканне асацыюецца як са станоўчымі, так і з сумнымі сюжэтамі — са спадзяваннем, добрымі прадчуваннямі і надзеямі, але і з тугой, смуткам, і аскезай. Шматбаковасць, і супярэчлівасць гэтай тэмы робіць яе заўсёды актуальнай для адлюстравання ў творчасці. Здольнасць да чакання, «талент чакаць» часцей за ўсё ўзгадваецца як традыцыйна жаночая якасць. Можна паспрачацца з такім пунктам гледжання, але найбольш прадуктыўна прадставіць погляд сучасных жанчын на гэтую з’яву. Акрамя семантычнага боку, праект «Чаканне» разглядае і тэарэтычныя пытанні сучаснай графікі:  мяжы паміж відамі мастацтва, тэхнік, матэрыялаў».

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Аўтарская тэхніка. Акварэль, 2022 год

А яшчэ чаканне — гэта вельмі па-жаночаму. Дзяўчынка з маленства чакае даросласці, прынца на белым кані, кахання і проста цудаў. А жанчына мае ўнікальную магчымасць і шчасце насціь у сабе, і чакаць новага чалавечка. А потым спадзявацца на лепшую долю для яго і для сябе, і для Радзімы.

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Акварыль. Аўтраская тэхніка, калаж, 2022

Для адлюстравання задуманай тэмы арт-цэнтр запрасіў мастацкі квартэт — Антаніну Фалей, Алену Гущу, Вікторыю Крупскую і Настассю Ганчарову.

Канцэптуальнае ўвасабленне выставы «Чаканне» — гэта своеасаблівая кінастужка з розных, але гарманічна злучаных кадраў. У нечым яна дакументальная, а ў нечым мастацкая. І адназначна выразная, асабістая і жаночая.

Сучасная графіка ўдзельніц ў розных мастацкіх тэхніках мае асабістыя рысамі кожнай. А разам — гэта кадры адной цікавай гісторыі пад назвай жыццё. Адзіная  кінаплёнка на тры залы з чатырох серый.

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Акварэль, 2022 год.

Першая зала — злучае рамантызм абстрактных работ Антаніны Фалей і серыю графічных работ Алены Гущы, практычна ў алічбованым фармаце, пра жыццёвы цыкл чалавека.

Антаніна Фалей, напісала ўласную оду пра жыццё і надзеі не толькі ў фарбах. Сваю серыю яна запісала на паперы:

«2+2» = чаканне.
Чаканне — гэта сучаснасць.
Чаканне — гэта масток паміж мінулым і будучым.
Чаканне — натуральны стан, яно рамантычна і летуценна.
Я чакаю вясну і цяпло, сонца і дождж, усмешку і каханне і перамогу святла над цемрай.
І я чакаю сустрэчу, развітаўшыся.
Чакаць — гэта марыць.
Чакаць  — спадзявацца.
Чаканне — мой агонь душэўнай сілы.
Жаданне не стане вогнішчам, што ператворыць пачуцці ў попел.
Яно запаліць агонь душэўнай сілы.
Яно фантастычна .
Яно кіруе ўяўленнямі.
Яно павялічвае кошт выявы.
Яно выхоўвае волю.
Яно радуе будучымі падзеямі, дорыць свята, вучыць факусіраваць намаганні».

Шэраг акварэльных карцін мінулых гадоў і зусім новы трыптых з выкарыстаннем асабістых фота і калажнай тэхнікі, ілюструе шчырыя думкі мастачкі.

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Графічная работа, 2022 год

Алена Гуща распавяла пра сваю частку «Чакання»:

«На маю думку ў чаканні любві, нараджэння, смерці, знаходзячыся ў стане невядомасці, адзіноты і трывогі «Homo sapiens» вучыцца разважаць. Толькі апынуўшыся ў розных станавішчах чалавек пачынае бачыць знакі і вызначаць сябе адзінкай — асобай у людскім натоўпе. А мастак мае цудоўную магчымасць візуалізаваць свой душэўны стан і духоўныя перакананні. Творчасць — гэта і ёсць чаканне. Мы ўяўляем, адлюстроўваем і чакаем вынік ад сваёй працы. А ён не абавязкова будзе тым, што ўяўляўся. Сусвет ён здзівіць, а мо расчаруе… Для гэтага праекта я стварыла серыю работ — «Чорны дождж», «Жыццё ў косках», і «Чаканне непазбежнага». Гэта ўласнае пераасэнсаванне мінулых падзей. Мой аповед мае свой фінал: дождж скончыцца, кветка росквіце, а потым звяне і, ўрэшце, нешта праясніцца. Па-мойму чаканне непазбежнага горш, чым чаканне непрадказальнага».

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Акварэль, 2022 год

Чаканне вясны з яркіх акварэльных фарбаў на чорным фоне гэта творы Вікторыі Крупскай.

Непасрэдна пад гэту экспазіцыю яна стварыла серыю «Чаканне вясны». Яе работы с прысмакам пажадлівасці пра мужчыну і жанчыну, пра сям’ю і пачуцці, пра жыццё і яго рух.

Трэцяя зала «З мора надвор’я» гэта сусвет Настассі Ганчаровай. Тут аўтарскае творы ў тэхніцы фігуратыўнага мастацтва і інсталяцыі.

Гэта зала разважанне. Настасся распавяла пра свой куток:

«Мае творы — гэта псіхатэрапеўтычныя экзерсісы. Пераасэнсаванне нейкіх уласных падзей і з’яў вакол мяне. У кожнай рабоце ёсць мой боль ад недасканаласці чалавечай натуры і праз гэта няўцямнага жыцця. Узнёслыя адценні заўжды мяжуюць з жахам нешта ці некага згубіць, шкадаваннем і адчаем. Для мяне выстава — гэта дыялог, справаздача і асабісты псіхаэмацыйны стан, думкі і магчымасць пераасэнсавання. Гэта заўсёды момант інтэрпрэтацыі маіх пачуццяў. Вобраз смерці  — гэта частка жыцця і ён побач. Некаму ад гэтага непрыемна. А я лічу, што канчатак аднаго — пачатак нечага новага, іншага лепшага. Магчыма мае асацыяцыі і вобразы гледача не будуць супадаюць. Я і спадзяваюся на такі эфект экспазіцыі. І не навязваю сваё бачанне. Для мяне галоўная асоба — глядач. Хай кожны ўбачыць тут сваё».

Да ўвагі Настасся прадставіла Вялікі занавесь інсталяцыю, дзве кнігі жыцця і смерці і ікону, аўтарскай тэхніцы з тэкстыльных і палімерных матэрыялаў.

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

Настасся Ганчарова

Пры мантажы выставы адбылося неспадзяванае. Занавес Настассі Ганчаровай парваўся на два кавалкі. І было вырашана пакінуць экспазіцыю ў такім выглядзе. Бо што гэта калі не добры знак?

Увогуле, гэтая выстава цікавая злучэннем разнастайных тэхнік і асабістага почырку кожнай удзельніцы.

Чаргаванне імгненных уяўленняў, пачуццяў, добрага і дрэннага настрою усё як у жыцці. Ці ў творчасці таленавітага чалавека.

Выстава-ода «Чаканне» у Шагалаўскім Арт-цэнтры

З мора надвор’я,2022 год

А вырашаць наколькі выстава атрымалася трэба гледачам. Яшчэ ёсць час завітаць на вуліцу Путна 2 у Арт-цэнтра Марка Шагала, каб азнаёміцца.

Источник

Похожие радио

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»