Культура

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

«Натуральна, што не кожнаму сёння пад сілу асэнсаваць сваю спадчыну. Зноў пайсці сцяжынамі дзядоў і прадзедаў. Але іншага шляху няма.Як не бывае іншай, лепшай ці горшай маці, іншай Радзімы, іншай гісторыі».  Юрый Якімовіч, 1993 год.

 

12 красавіка быў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Захаванне помнікаў старадаўняга дойлідства, беражлівыя адносіны да гістарычных абрысаў Беларускіх гарадоў і вёсак — гэта справа жыцця  архітэктара, даследчыка і патрыёта Беларусі — Юрыя Аляксандравіча Якімовіча.

На жаль, Юрый Аляксандравіч памёр у 1994 годзе. Яго ўдава —Тамара Мікалаеўна Якімовіч, перадала Віцебскаму Краязнаўчаму музею болей за 100 прадметаў архітэктурнай спадчыны Беларусі, сабарнай Юрыям Аляксандравічам, а таксама асабістыя рэчы і калекцыю жывапісу архітэктара.

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

У Віцебску першая выстава графікі, скульптуры, канструкцый выбітных будынкаў і гістарычных дакументаў, што сталі асновай для кніг Якімовіча, адбылася ў 2020 годзе.

А гэтая экспазіцыя змяшчае жывапіс Юрыя Якімовіча. Аб’ездзіўшы ўсю краіну, ён фатаграфаваў помнікі архітэктуры і пісаў карціны. Гэта не мастацкія фоткопіі здымкаў таго часу. Архітэктар намаляваў помнікі ў найболей сапраўдным выглядзе. Такімі якімі, магчыма, яны былі першапачаткова.

Ён верыў, што настане час, калі разбураныя ў часы акупацыі і савецкі час помнікі нашай бацькаўшчыны будуць адбудаваны ці адноўлены. І тады яго архітэктурны жывапіс стане наглядным дапаможнікам для рэстаўрацыйных праектаў.

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Юрый Аляксандравіч Якімовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1946 г. у Мінску. Пасля заканчэння ў 1969 г. архітэктурнага аддзялення Беларускага політэхнічнага інстытута працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1979 г. абараніў дысертацыю па гісторыі архітэктуры і атрымаў навуковую ступень кандыдата архітэктуры. З 1980 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя. П. Броўкі», дзе быў загадчыкам рэдакцыі культуры і мастацтва.

Ю.А. Якімовіч прымаў актыўны ўдзел у выпуску энцыклапедычных выданняў у гэты перыяд, з’яўляўся ўдзельнікам рэдакцыйнай калегіі «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі». У перыяд з 1984-1988 гг. займаўся выдавецтвам мнагатомнага даведачнага выдання «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Яго надрукавала ЮНЭСКА.

У 1986 г. ён пераехаў у Віцебск. Працаваў выкладчыкам гісторыі мастацтва ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка — графічным факультэце.У 1988 г. атрымаў пасаду дацэнта.

Вынікам шматгадовых даследаванняў Ю.А. Якімовіча стала вызначэнне «школ» палескай драўлянай архітэктуры і асаблівасцяў іх развіцця ў XVII–XIX ст. Адначасова была праведзена вялікая праца па стварэнні чарцяжоў сядзібных, палацавых і замкавых пабудоў Беларусі XVI–XVII ст. Дзякуючы Ю.А. Якімовічу былі ўзятыя пад дзяржаўную ахову гістарычныя пабудовы ў в. Казлоўшчына і г.п. Варапаева  Пастаўскага раёна, а таксама шэраг пабудоў у Віцебску. Ю.А. Якімовіч адзін з першых архітэктараў правёў поўнае даследаванне гістарычнай забудовы раёна Задзвіння.

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Пры жыцці Юрыю Аляксандравічу пашчасціла выдаць дзве кнігі — «Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX— пачатку XX ст. », (Мінск, 1990 г.) на беларускай мове і «Дойлідства Беларусі XVI — сярэдзіны XVII ст. Даведачны дапаможнік», (Мінск, 1991 г.). Гэтыя выданні ўнеслі значны ўклад у даследаванне гісторыі культуры Беларусі і з’яўляюцца не толькі навуковымі працамі, але і вучэбнымі дапаможнікамі для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

А трэцяю, «Сілуэты старога Віцебска» ў 2019  па рукапісным матэрыялам і фотаздымкам Якімовіча і Мемуса выдала Людміла Хмяльніцкая.

Пра персанальную выставу жывапісу цудоўна сказаў мастак Алесь Мемус у 1994 годзе:

«Першая персанальная выстава жывапісу здзівіла і зачаравала.То была зноў архітэктура, знаёмыя да болю рысы роднае зямлі. Найперш, уражвала самавітая шчодрасць. Нейкая асаблівая чысціня, празрыстасць паветра, што атуляе знаёмыя рысы архітэктурных формаў на яго палотнах. Гэта яшчэ адзін дар самабытна прыгожага чалавека — дар удумлівага сузіральніка таго, што ў наступную хвіліну «прэпарыруе» яго розум даследчыка».

Юрый Аляксандравіч Якімовіч пайшоў з жыцця вельмі рана ў 47 гадоў. Але ён паспеў многа зарбіць для сваёй краіны і Віцебска.  Вось што напісалі пра яго ўдзельнікі Таварыства аховы помнікаў у «Народным слове» у 1995 годзе:

«Ю. Якімовіч вастрэй, чым хто іншы, адчуваў незваротнасць страты асобных элементаў асяроддзя Віцебска, дапушчаных па віне начальнікаў ад архітэктуры. А як ён папярэджваў, трывожыўся аб лёсе старажытнай вуліцы Грыбаедава. На жаль, голас вучонага не быў пачуты».

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Н.Сулецкая, М.Рыўкін, В.Арлоў, Л. Вакар адзначалі арыгінальнасць мыслення, і незаштампованасць поглядаў па якім гледачы Віцебска, Полацка і іншых гарадоў могуць убачыць багацце архітэктурнай спадчыны Беларусі.

Некаторыя велічныя пабудовы засталіся сёння толькі ў творах мастака.

А гледачы могуць на свае вочы ўбачыць помнікі архітэктуры роднай краіны на першым паверсе Краязнаўчага музея да 20 чэрвеня.

Вось што было парушана апошнім часам:

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Крыніцы памяці патрыёта Беларусі — Юрыя Якімовіча

Источник

Похожие радио

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»