Культура

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

У наступным годзе класіку беларускай прозы споўніцца 100 гадоў. І Музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў шэраг мерапрыемстваў у гонар празаіка: лекцыі, канферэнцыі, чытанні і выставы пройдуць па ўсёй Беларусі.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Самай арыгінальнай падзеяй стала выстава малюнкаў “Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі”

Для большасці   аматараў творчасці Народнага пісьменніка яна стала прыемным адкрыццём.

А між тым, шлях майстра ў творчасць пачынаўся зусім не з літаратурнай нівы. Васіль Уладзіміравіч з дзяцінства замалёўваў пачуцці і вобразы. І толькі стаўшы дарослым адлюстраваў візуальныя вобразы ў словы.

Быкаў быццам апісаў з натуры чалавечы абрыс. Надзяліў яго пакутамі выбару і душэўным болем. Як пэндзлем ён вымалёўвае характарнасць і дадае адценні свайму літаратурнаму герою.

Свае мастацкія практыкаванні, Быкаў іранічна называў “мастацкі зуд”. І ўсё жыццё ён шкадаваў, што не атрымаў мастацкую адукацыю.

Васіль Уладзіміравіч нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў сялянскай сям’і з вёскі Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Маляваць пачаў у малодшых класах Бычкоўскай школы. Здольнасці хлопчыка адзначылі настаўнікі. Яны даверылі яму афармленне школьнай газеты і нагляднага матэрыялу. А першым дарадцам па маляванню стаў селянін з суседняй  – Бобрык. У яго было некалькі карцін намаляваных алеем, а яшчэ часопісы  “Ніва” і “Агеньчык”, дзе друкаваліся рэпрадукцыі сусветнавядомых шэдэўраў. Ужо тады будучы пісьменнік загарэўся жаданнем адлюстраваць прыгажосць роднага краю і людзей, што жывуць на Радзіме.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Пасля сканчэння 9 класаў Бычкоўскай школы Васіль паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Правучыўшыся амаль год, спачатку на мастакоўскім, а пасля скульптурным аддзяленні, ён  быў вымушаны пакінуць вучылішча.

У вясковага хлопца не было грошай. А ў 1940 годзе адмянілі стыпендыі для студэнтаў ды ўвялі плату за навучанне. Выкладчыкі вучылішча шкадавалі, што таленавіты хлопец пакідае іх. Але ж бацькі не мелі грошай на вучобу сына, а на працу юнака не бралі бо малы. Кошту прададзенай кашулі хапіла Васілю на салодкую булку і шлях дамоў.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Юнак даў сабе зарок вярнуцца ў Віцебск. Праз год ён паступіў у рамеснае вучылішча, бо там кармілі, апраналі і давалі ложак ў інтэрнаце. Але гэта было не тое месца. дзе хлопец марыў апынуцца.

Вечарамі ён хадзіў пад вокны скульптурнай майстэрні Мастацкага вучылішча на вуліцы Суворава і ледзьве не плакаў, пазіраўшы на свае абгорнутыя дзяружкай скульптуры.

А далей была вайна

Спачатку 17-ці гадавы Васіль служыў у інжынерным батальёне — будаваў ваенныя аб’екты. Потым, па хуткай праграме, скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча і ўжо лейтэнантам дайшоў да Аўстрыі.

Будучы пісьменнік быў двойчы паранены. А ў 1944 годзе да бацькоў у Бычкі прыйшла пахавальная, што іх сын загінуў і пахаваны у агульнай магіле каля Кіраваграду. Гэтыя падзеі сталі вытокам аповесці “Мёртвым не баліць”.

Людзі на вайне

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Быкаў – не дакументаліст і вайна для яго не была храналагічнай падзеяй. Яна праходзіла праз сэрца перажываннямі і думкамі людзей, якіх лёс прывёў у месца, дзе не бывае  прытворства. Тут кожны сам на сам. І галоўная задача чалавека на вайне –выжыць .

Быкаў замалёўвае вобразы і думкі ваяроў, іх перажыванні, штодзённы выбар паміж дабром і злом. Гэтыя эскізы Быкаў захоўвае  для будучыні і для сябе.

Ваеннае ліхалецце працінала сэрца будучага пісьменніка нясцерпным болем, а лекамі сталі папера і аловак.

Менавіта мастацкая тонкая адчувальнасць давала прагу да жыцця будучаму пісьменніку. Пазней гэтыя ўласнаручныя замалёўкі сталі сюжэтамі апавяданняў і ілюстрацыямі выдадзеных кніг.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Мастацкая адукацыя не адбылася

Вярнуўшыся з вайны лейтэнант Быкаў збіраўся працягнуць  вучобу ў Мінскім Мастацкім вучылішчы. Іван Ахрэмчык, які ўзначальваў Мінскае мастацкае вучылішча, рэкамендаваў Быкаву трохі папрацаваць у Гарадзенскім мастацкіх майстэрнях. Гэта быў добры шанец палепшыць тэхніку і панабірацца вопыту для паступлення на будучы год.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Адбыцца запланаванаму перашкодзіла войска. У 1949 годзе лейтэнанта запасу ізноў прызвалі. Да 1955 года Быкаў служыў і ў запас выйшаў маёрам.

Першай пробай пяра стала надрукаванае ў 1947 годзе у часопісе “Вожык” апавяданне “Дапякло”, а ў 1949 годзе ў газеце “Гарадзенская праўда” – “У першым баі”.

Сам Быкаў пачаткам літаратурнага шляху лічыў, напісаныя ў 1951 годзе на Курылах, дзе служыў, апавяданні “Смерць чалавека” і “Абознік”. Ён адаслаў іх Міхасю Лынькову на рэцэнзію і атрымаў добры водгук.

Тады Быкаў вырашыў, што пісаць ён будзе на роднай мове.

Падтрымаў аўтара рэдактар “Гарадзенскай праўды” — Георгій Шчарбатаў, адзначыўшы добры склад і арыгінальны стыль аўтара.

Якраз тады, частка тыражу выдання стала выходзіць на беларускай мове.

Шчарбатаў убачыў у Быкава здольнасць сэрцам адчуваць родную мову. Адзначыўшы непаўторны стыль пісьма аўтара спецыяльна для Быкава зрабіў пасаду стыль-карэктара.

Амаль 10 гадоў пісьменніку спатрэбілася для пошуку ўласнага шляху. Завершаннем перыяду стаў зборнік апавяданняў “Ход канём” пра цяжкае пасляваеннае жыццё.

Неўзабаве Быкаў прачнуўся знакамітым

Быкаўскі стыль цалкам склаўся ў 1959 годзе з выхадам яго аповесці “Жураўліны крык”.А вядомасць прыйшла да аўтара ў 1961 годзе з публікацыяй аповесці “Трэцяя ракета”. “

Чалавек на вайне” – не ўра-патрыятыны лубочны герой, а просты чалавек, што робіць выбар — галоўная тэма яго твораў.

У 1963 годзе яго “Альпійская балада” прынесла пісьменніку ўсясветную вядомасць і прызнанне. Яна была перакладзена на мноства замежных моваў.

Па аповесці знялі мастацкі фільм, стварылі балет і оперу.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

У далейшым кожны твор Быкава меў вялікі поспех. Сярод беларускіх аўтараў яго творы на першым месцы па колькасці перакладаў на замежныя мовы. А на рускую мову Васіль Уладзіміравіч перакладаў сам.

За жыццё пісьменніка было выдадзена болей за 40 кніг,  знята 14 кінафільмаў, пастаўлены балет і опера.

Пайшоўшы літаратурным шляхам, Быкаў не пераставаў маляваць

У вольныя хвіліны ў горадзе, ці на важных пасяджэннях Вярхоўнага савету БССР Быкаў браў ў рукі аловак ці аўтаручку і замалёўваў уражанні.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

А на на лецішчы, ці на прыродзе ён меў эцюднік і мастацкія прылады.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Сёння ў Музей Гісторыі літаратуры і доме – музеі ў Ждановічах знаходзіцца вялікая калекцыя малюнкаў Васіля Ўладзіміравіча.

Гэта і графічныя замалёўкі, і жывапісныя пейзажы, і гумарыстычныя шаржы на сябе, і сяброў. Яны адлюстроўваюць характэрныя рысы Васіля Быкава – Чалавека, з вялікай літары.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Яму ўсё жыццё балела за Беларусь

З 1978 па 1989 годы ён выбіраўся ў вярхоўны савет БССР. А ў 1993 годзе ўзначаліў аб’яднанне беларусаў сусвету “Бацькаўшчына”.

Быкаў быў прынцыповы і непахісны ў сваіх перакананнях і ў вызначэнні дабра і зла. Актыўная грамадзянская пазіцыя завяла Быкава і на высокія дзяржаўныя пасады, і ў эміграцыю, дзе ён смяротна захварэў.

Небяспека для яго і сям’і, пасля актыўнага ўдзелу ў выбарах 1994 года, вымусіла яго з’ехаць за мяжу.

А вярнуўся на Радзіму ён толькі ў 2003 годзе, калі меў смяротнае захворванне.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

Памёр у Бараўлянах ў шпіталі.

Яго гісторыя жыцця, літаратурная і мастацкая спадчыны – каштоўная частка гонару беларускай нацыі.

Марафон да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава пачаўся з Віцебску

А выстава малюнкаў і фотаздымкаў “Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі” працуе да 13 лістападу.

Віцябляне і госці гораду могуць наведаць яе ў музеі Гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, што на вуліцы Шагала 5А.

 

 

 

Источник

Похожие радио

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»